7 траўня 2024, aўторак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяса падаражэе на 30%

260
Мяса падаражэе на 30%

У Беларусі з 4 кастрычніка павялічваюцца гранічныя максімальныя адпускныя кошты на свініну і ялавічыну патушную.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 78 ад 1 кастрычніка 2012 года, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Мінэканомікі.

Дакументам павялічаны гранічныя максімальныя адпускныя кошты на свініну патушную - да ўзроўню адпускнога кошту на буйнакускавы мясакосны паўфабрыкат у выглядзе адрубоў са свініны, які дзейнічае ў цяперашні час, а таксама на ялавічыну патушную - на 30%.

Пастанова прынята з улікам стратнасці вытворчасці і рэалізацыі патушнага мяса ў мэтах своечасовай закладкі яго ў стабілізацыйны фонд Менска для арганізацыі бесперабойнага забеспячэння аб'ектаў грамадскага харчавання закрытай сеткі (вытворчых прадпрыемстваў, лячэбна-аздараўленчых і навучальных устаноў) па прапанове Мінсельгасхарча, Мінгандлю, Менскага гарвыканкама, растлумачылі ў Міністэрстве эканомікі.

«Мясаперапрацоўчым арганізацыямі прадастаўлена магчымасць павышэння адпускных коштаў на гэтую прадукцыю, не перавышаючы ўстаноўленых гранічных максімальных адпускных коштаў», - адзначылі ў Мінэканомікі.

Напісаць каментар 260

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках