28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусовая падпіска пад пагрозай пазбаўлення прэміі

57
Прымусовая падпіска пад пагрозай пазбаўлення прэміі

Настаўнік абавязаны выпісваць два выданні, а камунальнік і зусім дзесяць.

Выпускніца медыцынскага універсітэта Анастасія працуе па размеркаванні ў дзіцячай стаматалогіі. Кожныя паўгода яна павінна выпісваць профільнае выданне - «Медицинский вестник». А калі адмовіцца - начальства пагражае пакінуць без прэміі.

«Абавязкова «Вестник» трэба выпісваць. Раз у паўгода. Апошні раз гэта было ў раёне 100 тысяч рублёў», - распавядае «Еўрарадыё» Анастасія.

Як малады спецыяліст Анастасія атрымлівае крыху больш за два мільёны рублёў у месяц.

Школьная настаўніца гісторыі Юлія выпісвае часопіс «Беларуская думка» і «Настаўніцкую газету».

«Там пералік неабходных выданняў. Кожны настаўнік павінен выпісваць нейкія друкаваныя выданні. Складаюцца спісы, хто на што павінен падпісацца. Былі і тыя, хто адмаўляўся», - кажа дзяўчына.

Значыць, адмовіцца ў школе ўсё ж такі можна!

Кожны месяц на метадычную літаратуру настаўніку налічваюць каля 30 тысяч рублёў. За паўгода можна назбіраць на падпіску «Беларускай думкі», якая каштуе 116 тысяч рублёў.

Падпісвацца на дзяржаўныя выданні абавязалі нават прыватнікаў. Універсам «Байкальский» выпісвае «па рэкамендацыі» Менгарвыканкама газеты «Беларусь сегодня» і «Рэспубліка».

«Яны яшчэ шмат на што абавязваюць падпісвацца, але мы пагадзіліся толькі на гэта. Яшчэ павінны паведамляць, на што менавіта падпісаліся», - распавядаюць у краме. На ўніверсам выпісваюць некалькі экземпляраў газет.

Чыгуначнікам трэба выпісваць «Железнодорожник Белоруссии», але робяць гэта не ўсё.

«Спіс тых, хто жадае, потым падпісваеш ў бібліятэцы, і з зарплаты ўтрымліваюць. Мы атрымліваем шэсць экземпляраў на аддзел. Адзін пачытаў і перадаў іншаму, як баявы лісток», - распавядае супрацоўнік Баранавіцкага аддзела чыгункі Аляксандр.

Каштуе падпіска на газету «Железнодорожник Белоруссии» 100 тысяч на паўгода. Не так ужо і шмат для сярэдняй зарплаты чыгуначніка у 4 мільёны рублёў у месяц.

Дзяржаўную прэсу трэба выпісваць нават камунальнікам у ЖЭСе.

«У нас «Советская Белоруссия», «Минский курьер», профільны часопіс Міністэрства «Жыві, як гаспадар», каля дзесяці (!) выданняў. Гэта на арганізацыю прыходзіць. Але гэта мы бярэм на свае растраты», - распавядаюць у менскім ЖЭСе № 103.

Праўда, з дворнікаў, напрыклад, грошы за падпіску не бяруць.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках