28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Atlantic: Забароненыя музыкі супраць апошняга дыктатара (Відэа)

12

Амерыканскі часопіс склаў хіт-парад песень пра беларускага кіраўніка.

Як аказалася, Аляксандр Лукашэнка за 18 гадоў свайго кіравання так і не стаў станоўчым героем сярод музыкаў. Большасць песень, у якіх фігуруе апошні дыктатар Еўропы, высмейваюць яго. Аўтары і выканаўцы крытычных песень пра Лукашэнку занесены ў Беларусі ў «чорныя спісы». Яны не могуць выступаць на тэрыторыі краіны, піша The Atlantic (пераклад - charter97.org).

У топ-7 песень пра дыктатара, складзеных часопісам, трапіла толькі адна - «Слухай бацьку», відавочна напісаная па замове, каб праслаўляць кіраўніка краіны. Праўда выканаўцы ўсяляк адмаўляюцца ад таго, што яна прысвечана Лукашэнку. Тое ж самае робяць аўтары яшчэ адной песні, гурт Rockerjocker, якія праспявалі «Саня застанецца з намі».

Беларуская грамадскасць да гэтага часу спрачаецца аб тым, ці пайшла гэтая кампазіцыя на карысць кіраўніку краіны. Многія лічаць яе тонкім здзекам над Лукашэнкам.

Адным з адказаў на песню Rockerjoker была «Песня пра Санечку» у выкананні «Мурзілкі International», якая з'явілася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Песня «Дайце газу», аўтары якой адкрыта здзекуюцца над Лукашэнкам з-за яго спробаў атрымаць пабольш нафты і газу ад расейскага кіраўніцтва, атрымала больш за мільён праглядаў на YouTube.

Папулярны ў Беларусі гурт «Дай дарогу» вядомы сваімі пратэстнымі тэкстамі. Песня «Саня» не з'яўляецца выключэннем.

Песня гурта «Новае неба» «Прэзідэнт, ідзі дамоў» была запісаная перад рэферэндумам 1995 года, у самым пачатку кіравання Лукашэнкі. Цікавым з'яўляецца той факт, што яе запісалі ў студыі падкантрольнага дыктатару Беларускага радыё.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» цяпер забаронены ў Беларусі, але некалькі дзён таму каля 5000 беларусаў прыехалі ў Вільню на яго канцэрт. Песня «Лукашэнка» - рымейк песні з дзіцячага фільма «Бураціна» таксама была запісаная ў першыя гады праўлення дыктатара.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках