28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менскі маторны завод» рыхтуюць да прыватызацыі

«Менскі маторны завод» рыхтуюць да прыватызацыі

У Беларусі ствараецца холдынг «Менскі маторны завод». Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў № 970 ад 24 кастрычніка 2012 года.

ААТ «Менскі маторны завод» становіцца кіруючай кампаніяй аднайменнага холдынгу. У склад холдынгу ўвайшлі яшчэ 3 прадпрыемствы: ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя Панамарэнкі», ААТ «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод», ААТ «Доследна-эксперыментальны завод тэхналагічнага абсталявання» (г. Менск), паведамляе БелТА.

У адпаведнасці з пастановай гэтыя прадпрыемствы павінны ўнесці да 31 снежня 2012 года ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ «Менскі маторны завод», які знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і кіраванні Міністэрства прамысловасці, свае акцыі ў мэтах стварэння холдынгу. У сувязі з гэтым Мінпрам, Дзяржкаммаёмасць павінны забяспечыць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дадатковы выпуск акцый на суму павелічэння статутнага фонду ААТ «Менскі маторны завод» і прыняцце іх ва ўласнасць дзяржавы.

ААТ «Менскі маторны завод» вырабляе дызелі для камерцыйнага транспарту, трактароў і спецыяльнай тэхнікі. Завод выпускае чатырох-і шасціцыліндравыя радныя рухавікі рознай магутнасці. Дыяпазон магутнасцей рухавікоў, якія вырабляюцца зараз на Менскім маторным заводзе, складае ад 35 да 600 л.с. Прадпрыемства створана ў 1963 годзе, акцыяніравана ў 2009-м, уваходзіць у сістэму прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках