28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскіх судах недаплачваюць за кантракты

22
У Магілёўскіх судах недаплачваюць за кантракты

Тэхнічны персанал у складзе супрацоўнікаў канцылярыі, справаводаў і сакратароў судовых пасяджэнняў маюць адны з самых нізкіх зарплат у горадзе.

Гэта звязана з тым, што ім да гэтага часу недаплачваюць грошы за перавод на кантракты. Кантракты з імі заключылі, а даплачваць за гэта не збіраюцца. Тым часам, судовыя выканаўцы і суддзі такія даплаты маюць, паведамляе сайт «Наш Магілёў».

Гэта прыводзіць да пастаяннай цякучкі кадраў. Магілёўскія раённыя суды за апошні час страцілі дзесяткі спецыялістаў.

Дарэчы, сакратары суда і справаводы на рукі атрымліваюць зарплаты каля 1,5 мільёна рублёў, сакратары судовых пасяджэнняў, загадчыкі канцылярыі і загадчыкі архіваў зарабляюць 1,65 мільёна рублёў.

Трэба адзначыць, што супрацоўнікі дадзеных дзяржаўных структур не маюць права ўваходзіць у прафсаюзныя арганізацыі і атрымліваецца, што абараняць іх правы папросту няма каму.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках