30 красавiка 2024, aўторак, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гледачы аддалі перамогу на дэбатах Міту Ромні

18
Гледачы аддалі перамогу на дэбатах Міту Ромні

Па выніках апытання, праведзенага CNN сумесна з ORC International, перамогу на першых перадвыбарных дэбатах атрымаў кандыдат ад рэспубліканцаў Міт Ромні.

Як паведамляецца ў рэдакцыйным блогу тэлеканала, свае галасы за Ромні аддалі 67 адсоткаў апытаных. Барака Абаму пераможцам сустрэчы палічылі толькі 25 адсоткаў рэспандэнтаў, піша lenta.ru.

На думку 61 адсотка апытаных, Абама выступіў на сустрэчы горш, чым ад яго чакалі. 82 адсотка палічылі, што лепш, чым чакалася, паказаў сябе Ромні. Адначасова 58 адсоткаў рэспандэнтаў палічылі, што рэспубліканскі кандыдат праявіў сябе як больш моцны лідэр. Пра дзеючага прэзідэнта тое ж самае сказалі толькі 37 адсоткаў. У прыватнасці, гледачы палічылі, што былы губернатар часцей атакаваў свайго апанента.

У тэлефонным апытанні прынялі ўдзел 430 рэспандэнтаў.

Паўтарагадзінныя дэбаты прайшлі вечарам 3 кастрычніка па мясцовым часе ў Дэнверскім універсітэце. Асноўнай тэмай сустрэчы стала эканоміка. У прыватнасці, удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі падаткаабкладанне, ахову здароўя і будучыню федэральнага ўрада. Паводле ацэнак аналітыкаў, Ромні на дэбатах выглядаў больш рашучым і падрыхтаваным, чым яго апанент.

Наступная сустрэча кандыдатаў адбудзецца ў Хэмпстэдзе (штат Нью-Йорк) 16 кастрычніка. 11 кастрычніка дэбаты правядуць іх партнёры, якія балатуюцца ў віцэ-прэзідэнты - Джо Байдэн і Пол Раян.

Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 6 лістапада.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках