26 красавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»

1
Менскі гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»

Судовае пасяджэнне па скарзе праваабаронцаў прайшло без іх удзелу.

13 лістапада 2012 года ў апеляцыйнай інстанцыі Гаспадарчага суда Менска павінна было адбыцца пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі ІАУ «Платформа» на рашэнне аб ліквідацыі ўстановы, піша сайт арганізацыі.

У сувязі з адсутнасцю кіраўніцтва ІАУ «Платформа» у Рэспубліцы Беларусь і немагчымасцю яўкі ў судовае пасяджэнне, суд паведамлены аб неабходнасці пераносу пасяджэння.

Па вяртанні ў Рэспубліку Беларусь супрацоўнікі ўстановы са здзіўленнем даведаліся аб тым, што разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 13 лістапада 2012 года без удзелу прадстаўнікоў ІАУ «Платформа».

Як аказалася, прычынай правядзення разгляду без удзелу прадстаўнікоў ІАУ «Платформа» з'явілася несвоечасовае прадастаўленне суддзі Брагіну А.В. інфармацыі аб немагчымасці прысутнасці прадстаўнікоў ІАУ «Платформа» у пасяджэнні 13 лістапада 2013 года сакратаром судовых пасяджэнняў Давыдоўскай Н.М.

Апеляцыйнай інстанцыяй Гаспадарчага суда г. Менска было прынята рашэнне пакінуць без змен рашэнне суда першай інстанцыі аб ліквідацыі ІАУ «Платформа».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках