Супрацоўнікі КДБ таксама пазбаўляюцца ад падарункаў дыктатара?
57- 23.11.2012, 15:47
Аб'явы аб продажы падарункаў Лукашэнкі працягваюць з'яўляцца ў Інтэрнэце.
Нядаўна сайт charter97.org пісаў пра аб'яву аб продажы імяннога гадзінніка, атрыманага ад дыктатара. Сёння ў раздзеле бясплатных аб'яў на сайце onliner.by з'явілася яшчэ адна прапанова аб продажы на гэтую ж тэму.
Невядомы прадавец прапануе купіць «механічны гадзіннік, выпушчаны абмежаванай серыяй спецыяльна для КДБ». Як паведамляе аўтар аб'явы, гадзіннік яму дастаўся ад дзеда, а таму, у сваю чаргу - ад супрацоўніка спецслужбаў, які сцвярджаў, што атрымаў іх ад Лукашэнкі.
Кошт прадавец не называе, абмяжоўваючыся толькі апісаннем «льгот», якія можа атрымаць уладальнік гадзінніка. Сярод іх, напрыклад, зніжкі на паездкі ў таксі.