26 красавiка 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: Расея пасылае Асаду самалёты грошай

24
The Independent: Расея пасылае Асаду самалёты грошай

Нядаўна апублікаваныя дадзеныя аб авіярэйсах паказваюць, што Расея дапамагае прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, літаральна пасылаючы яму поўныя самалёты грошай.

Пра гэта піша сёння The Independent (пераклад - inopressa.ru).

«Дадзеныя аб авіярэйсах, здабытыя журналісцкай арганізацыяй ProPublica, дэманструюць, што грузавы самалёт «Іл-76», які належыць ВПС Сірыі, на працягу трох месяцаў мінулым летам здзейсніў 8 рэйсаў туды і назад паміж маскоўскім аэрапортам «Унукава» і Дамаскам, прычым на яго борце кожны раз знаходзіўся задэклараваны груз - 30 тон банкнот», - піша журналіст Шон Уокер. Такім чынам, з Расеі ў Сірыю было дастаўлена 240 тон папяровых грошай.

Расейскі «Гознак» на мінулым тыдні ўпершыню афіцыйна пацвердзіў, што друкуе грошы па замове Сірыі, паведамляе выданне, спасылаючыся на інтэрв'ю гендырэктара «Гознака» Аркадзя Трачука «Российской газете». Трачук сказаў, што замова ўжо выкананая, але не ўдакладніў, колькі менавіта банкнот адпраўлена ў Дамаск.

«У Расеі заказваюць друк нацыянальных валют прыкладна 20 краін, у тым ліку Ліван, Гватэмала і Беларусь», - гаворыцца ў артыкуле. Раней сірыйскую валюту друкавалі ў Аўстрыі, але з-за санкцый ЕЗ Дамаск быў вымушаны шукаць іншыя манетныя двары.

Карэспандэнт заўважае: «Няясна, якія менавіта грошы транспартаваліся самалётамі - выключна свежаддрукаваныя сірыйскія або таксама фінансавая дапамога ў форме якой-небудзь «цвёрдай» валюты».

Па словах брытанскага эксперта Дэвіда Батэра, у сірыйскіх уладаў туга з грашыма: збіральнасць падаткаў знізілася, даходы ад нафты скараціліся, магчыма, у 10 разоў. «На фоне чутак, што ў ЦБ Сірыі вычэрпваюцца інвалютныя рэзервы, сірыйскі фунт нядаўна моцна аслабеў, і сірыйцы спяшаюцца памяняць грошы на даляры і золата. Узровень інфляцыі дасягнуў 38%», - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках