26 красавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на Depeche Mode у Менску каштуюць даражэй, чым у Празе і Дзюсельдорфе

39
Квіткі на Depeche Mode у Менску каштуюць даражэй, чым у Празе і Дзюсельдорфе

Квіткі на канцэрт брытанскага гурта нечакана падаражэлі з 300 тысяч да 1,5 мільёнаў рублёў.

Першая партыя квіткоў у фан-зону разышлася ўсяго за два дні, пасля чаго кошты квіткоў у фан-зону узняліся. Такую пазіцыю арганізатары канцэрта называюць звычайнай практыкай і кажуць, што так было і з іншымі выступленнямі сусветных зорак. Маўляў, у канцэртным бізнэсе адвольнае коштаўтварэнне, і ўздымаць ці апускаць кошты на квіткі - вырашае арганізатар, перадае «Еўрарадыё».

Гэтая тэма выклікала шмат абурэння ў сацыяльных сетках: фанаты Depeche Mode абвінавачваюць арганізатараў у тым, што тыя своечасова не папярэдзілі пра такую «палітыку» і не ўсе паспелі набыць квіткі першапачатковым коштам 1.200.000 рублёў. «Хто хацеў - той паспеў», - кажа арганізатар канцэрта Аляксандр Манышаў і ківае на гурт: маўляў, не задарма ж едуць да нас Depeche Mode.

«Хай сварацца, б'юцца, што хочуць робяць, мы ж не прымушаем іх рабіць гэта! «Грошы ў касы - культуру ў масы», - ведаеце такое? Вось гэта наш дэвіз. Гурт жа не бясплатна прыязджае! Хто жадаў набыць квіткі танней - набыў. Трэба было ўсім адразу прыходзіць і набываць. Хай крыўдзяцца, хай не ідуць на канцэрт - мы як-небудзь разбярэмся! Мы бізнэсам займаемся, а не дабрачыннасцю, - каментуе сітуацыю Аляксандр Манышаў і нечакана дадае. - Але кошты больш не будуць расці, гэта фінальны кошт».

Квіткі на канцэрт Depeche Mode у сталіцах найбліжэйшых еўрапейскіх краін меншыя прыкладна ўдвая. Так, фан-зона ў Варшаве каштуе 76 даляраў, у Празе - 77, у Сафіі - 86. Абганяюць менскія кошты толькі Масква (191 даляр) і Кіеў (195 даляраў). «Відаць, у іх выдаткаў менш, арэнда на шыкоўную «Менск-Арэну» ў два разы таннейшая за нашу. Відаць, так і атрымліваецца», - працягвае Аляксандр Манышаў.

Нагадаем, што Depeche Mode выступяць у Менску 29-га ліпеня.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках