27 красавiка 2024, Субота, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Плюшавы дэсант» ад Östgruppen

34
«Плюшавы дэсант» ад Östgruppen

У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы дэсант-2».

Мішкі з патрабаваннямі выканання праў чалавека адправяцца ў Беларусь. Гэтыя мішкі «ўляцяць» у Беларусь цалкам легальна - у бандэролях. Адрасатамі-атрымальнікамі з'яўляюцца беларускія дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕЗ, піша ПЦ «Вясна».

- Калі 800 шведскіх мішак летам «заляцелі» у Беларусь, Лукашэнка быў раз'юшаны і папракаў у тым, што яны незаконна перасеклі мяжу дзяржавы. Іх затрымлівалі і вазілі ў аддзяленні міліцыі. Таму мы збіраемся даслаць мішак ў бандэролях, але зноў - з патрабаваннямі выканання праў чалавека, асабліва свабоды сходаў і асацыяцый, прама Лукашэнке і яго сябрам, - кажа Марцін Угла, старшыня Östgruppen. - У Швецыі летняя акцыя выклікала даволі шмат крытыкі, а ў Беларусі яна была сустрэтая пазітыўна многімі актывістамі. Мы сваёй акцыяй хочам паказаць сваю падтрымку беларусам, якія працуюць на дэмакратызацыю сваёй краіны.

Акцыя будзе праводзіцца ў цэнтры Стакгольма 10 лістапада, пачатак у 12:00. Удзельнікі прывязуць з сабой мішак, а арганізатары дадуць ім адрасы атрымальнікаў з Беларусі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках