Лукашэнка не змог закінуць ніводнай шайбы
60- 10.12.2012, 15:16
Каманда дыктатара 8 снежня ўстанавіла рэкорд выніковасці Шостых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх каманд.
Аднак Лукашэнка сышоў з пляцоўкі без закінутых шайбаў, перадае «Салідарнасць».
Большасць матчаў каманда кіраўніка праводзіць без «форварда № 1» - на турніры ў абласныя цэнтры Лукашэнка практычна не выбіраецца. І вось у матчы супраць каманды Брэсцкай вобласці, які праходзіў у лядовай арэне ў Парку Горкага, Лукашэнка, нарэшце, выйшаў на пляцоўку. І што ж?
Каманда кіраўніка Беларусі ўпэўнена разабралася з супернікам, устанавіўшы рэкорд выніковасці спаборніцтваў - 12:2. Але Лукашэнка не змог закінуць ніводнай шайбы!