banner1 banner1 banner1

13.12.2012

Аляксандр Сасноў: Дыктатура Лукашэнкі ператвараецца ў таталітарызм 12

16:15, — Палітыка

Аляксандр Сасноў: Дыктатура Лукашэнкі ператвараецца ў таталітарызм

Ініцыятыву Анатоля Тозіка пракаментаваў былы міністр працы Аляксандр Сасноў.

«Хочуць усіх паставіць на татальны ўлік і кантроль. Дыктатура ператвараецца ў таталітарызм. Можна сказаць, што ўзмоцніцца чорны рынак - і валютны, і любы іншы. Пенсіянер падае дэкларацыю аб даходах - выглядае гэта досыць смешна», - заявіў экс-міністр сайту udf.by.

Паводле яго слоў, «наўрад ці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны магло выступіць з падобнай ініцыятывай».

«Раз Тозік агучыў гэтую ідэю - значыць, яму загадалі», - сказаў Аляксандр Сасноў.

Эксперт кажа, што даходы грамадзян цікавяць Міністэрства працы з пункту гледжання адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны.

Але віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік казаў не пра Фонд сацыяльнай абароны: «У гэтай сувязі  мне падабаецца прапанова Мінпрацы. Яны прапануюць увесці абавязковае дэклараванне для ўсіх грамадзян. А не толькі чыноўнікаў. Прайшоў год - скажы, за кошт чаго ты пражыў яго, якія даходы і якія выдаткі меў. У цябе ёсць і дом, і машына... І тады, я думаю, гэта вельмі многіх прымусіць выйсці з ценю. Спецыялісты кажуць, што ў нас занадта вялікі адсотак ценявога ВУП. І дадзеныя афіцыйнай статыстыкі зусім не супадаюць з тымі рэаліямі , якія мы бачым на свае вочы. Колькі ў нас аўтамабіляў на душу насельніцтва? Чаму ў менскія рэстараны не трапіць?»

Нагадаем, віцэ-прэм'ер заклапаціўся даходамі грамадзян і прапанаваў увесці абавязковае дэклараванне для ўсіх.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (12)

Падзяліся!




Меркаванне


Рыжы

Рыжы

Зміцер Дашкевіч

Танкавы прарыў у мінулае стагоддзе

Танкавы прарыў у мінулае стагоддзе

Уладзімір Халіп

Чиновники, не позорьтесь!

Чиновники, не позорьтесь!

Ирина Халип

Путин стал вторым. И последним

Путин стал вторым. И последним

Юрий Фельштинский

Предвыборный маскарад

Предвыборный маскарад

Татьяна Новикова



Учора на сайце:

наведвальнікаў 344066
праглядаў 2391778

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: