2 траўня 2024, Чацвер, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВВС: «Сям'я» ўзмацняе ўплыў ва ўрадзе Украіны

11
ВВС: «Сям'я» ўзмацняе ўплыў ва ўрадзе Украіны

Кабінет міністраў Украіны, як і абяцалі прадстаўнікі кіруючай Партыі рэгіёнаў, абнавіўся напалову.

Ніякіх сюрпрызаў з прызначэннем прэм'ера не ўзнікла: прэзідэнт Віктар Януковіч зноў даверыў гэтую пасаду Мікалаю Азараву, перадае ВВС.

У новым складзе ўрада відавочнае ўзмацненне пазіцый так званай «групы сям'і».

Гаворка ідзе пра персоны, якія з'яўляюцца блізкімі сям'і Віктара Януковіча, і ў прыватнасці, да старэйшага сына, Аляксандра Януковіча, які паспяхова ў апошнія гады развівае свой бізнэс.

Першым віцэ-прэм'ерам стаў Сяргей Арбузаў, які да гэтага ўзначальваў Нацыянальны банк Украіны і якога многiя звязваюць з сям'ёй Януковіча.

«Гэта палітык, які амаль не размаўляў з журналістамі. Але цяпер гаворка ідзе пра тое, што ён можа замяніць Мікалая Азарава на пасадзе прэм'ер-міністра», - кажа наш кіеўскі карэспандэнт.

Новае міністэрства даходаў і збораў таксама ўзначаліць чалавек, блізкі да Аляксандра Януковіча і сям'і прэзідэнта, Аляксандр Кліменка.

Новыя ведамствы

Акрамя таго, яшчэ некалькі пасад, якія звязаныя з бюджэтам і з фінансамі, дасталіся людзям, якіх звязваюць з «групай сям'і».

У цэлым колькасць міністраў ва ўрадзе Украіны павялічылася, паколькі з'явілася адразу некалькі новых ведамстваў.

У выніку зліцця мытнай і падатковай службаў паўстала міністэрства даходаў і збораў, зноў створанае міністэрства прамысловай палітыкі, а міністэрства аховы здароўя выйшла з падпарадкавання віцэ-прэм'ера.

Толькі два прызначэння ва ўрадзе можна лічыць нечаканымі: Леанід Кажара стаў міністрам замежных спраў, а Павел Лебедзеў - міністрам абароны.

Кажара - досыць вядомая асоба ва ўкраінскай палітыцы. Пры Леанідзе Кучме ён працаваў у адміністрацыі прэзідэнта, а ў апошні час займаўся знешняй палітыкай у Вярхоўнай Радзе.

Пра новага міністра абароны вядома не так шмат: Паўла Лебедзева многія ведаюць толькі па яго шматгадовай працы ў парламенце краіны.

Сюрпрызам для апазіцыі называюць з'яўленне ў новым складзе ўрада Наталлі Каралеўскай, якая не прайшла ў Вярхоўную Раду ад партыі «Украіна - наперад!»

Перадвыбарчыя апазіцыйныя лозунгі Каралеўскай не перашкодзілі Януковічу прызначыць яе міністрам сацыяльнай палітыкі і працы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках