29 красавiка 2024, панядзелак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская антыўтопія Оруэла

41
Беларуская антыўтопія Оруэла

«Летазлічэнне» ў беларускім афіцыйным календары не паддаецца ніякай логіцы.

Такую выснову можна зрабіць, прааналізаваўшы, якія назвы давала беларускае кіраўніцтва гадам на працягу апошніх 10 гадоў, піша «Ежедневник».

Пакуль увесь беларускі народ на яркіх карпаратыўных застоллях трэніруецца сустракаць 2013 год, які ўказам Лукашэнкі абвешчаны Годам беражлівасці, журналісты паспрабавалі высветліць, ці можна спрагназаваць, як улады назавуць 2014 ці 2015 год. Зразумела, на падставе вопыту мінулых гадоў.

Аказваецца, за апошняе дзесяцігоддзе практыка прысваення гадам гучных імёнаў зведала істотныя метамарфозы. Гэта можна прасачыць на спісе назваў, размешчаным па меры змяншэння:

2012 - Год кнігі

2011 год - Год прадпрымальнасці

2010 год - Год якасці

2009 год - Год роднай зямлі

2008 год - Год здароўя

2007 год - Год дзіцяці

2006 год - Год маці

2005 год - Год культуры Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

2004 год - Год культуры Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі

2003 год - Год парадку і добраўпарадкавання

2002 год - Год Тараса Шаўчэнкі

У дадзеным спісе пэўную сістэмнасць можна ўгледзець у культурным «гадавым» абмене і сямейна-аздараўленчым перыядзе 2006-2008 гадоў. Але чым могуць быць прадыктаваныя іншыя названні? Тым больш, што па суб'ектнасці яны цалкам разнамасныя: ёсць гады людзей, прадметаў, уласцівасцяў людзей ці ўласцівасцяў прадметаў.

Пра гэта журналіст пацікавіўся ў незалежнага эканаміста Міхаіла Залескага:

- Чаму, на ваш погляд, гадам у Беларусі даюцца такія розныя назвы?

- Ад доўбні. Падобна, нехта сур'ёзна вывучыў матэрыялы 25-га з'езду КПСС, дзе Леанід Ільіч Брэжнеў заявіў пра эканоміку, якая павінна быць эканомнай, і актыўна ўкараняе лозунгі ў жыццё. Бо ніякіх рэальных падстаў неяк называць гады няма. Можна даваць ім любыя назвы: Год дзіцяці, Год маці, Год брата, Год каня і гэтак далей.

- А ці можна неяк спрагназаваць, як могуць ахрысціць, напрыклад, 2014 год? Вось зараз пасля Года кнігі надыходзіць Год беражлівасці...

- Нельга прагназаваць таго, што не паддаецца прагназаванню. Трэба ўлічваць, што мы даўно ўжо выйшлі за межы рэальнасці. Мы жывем у тым фантастычным свеце, які апісваўся Оруэлам, Замяціным, Зіноўевым у іх антыўтопіі. Мы ўжо глыбока там. Таму калі кіраўніцтва скажа, што наступны год будзе Годам шчасця і росквіту - так яно і будзе.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках