4 траўня 2024, Субота, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мара Антона Сурапіна

3
Мара Антона Сурапіна

Новы фільм з серыі «Хроніка суднага часу» з'явіўся ў Інтэрнэце.

Фільм прысвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу Антону Сурапіну, піша ПЦ ПЦ «Вясна».

Гісторыя з публікацыяй здымкаў плюшавых медзведзянят, якія былі скінутыя са шведскага самалёта, стала адной з самых скандальных ў 2012 годзе і фатальным чынам адбілася на лёсе журналіста. Пасля публікацыі Антон Сурапін апынуўся ў турме КДБ.

На момант арышту ён быў студэнтам Інстытута журналістыкі БДУ.

Ён быў затрыманы 13 ліпеня 2012 года ў менскай кватэры, дзе пражываў. Папярэдне ў кватэры быў праведзены ператрус. Антон быў змешчаны ў следчы ізалятар КДБ - «амерыканку». Афіцыйных звестак пра тое, што Антону было выстаўленае абвінавачванне, не было некалькі тыдняў. Тым не менш, праваабаронцы агучвалі меркаванне, што яго вінавацяць у спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы, але ўлады з нейкіх прычын хаваюць факт выстаўлення журналісту абвінавачвання. 7 жніўня 2012 журналісту было нарэшце выстаўлена афіцыйнае абвінавачванне.

Антон Сурапін прызнаны «Міжнароднай амністыяй» вязнем сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках