6 траўня 2024, панядзелак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская амбасада сабрала пасылку для Севярынца

8
Польская амбасада сабрала пасылку для Севярынца

Пра гэта распавяла маці палітвязня Таццяна Севярынец.

Паводле яе слоў, гэтая пасылка з польскай амбасады стала для яе прыемнай неспадзеўкай, паведамляе «Радыё Свабода».

«Такое ўражанне, што людзі, якія збіралі пасылку, добра ўяўляюць патрэбы Паўла. Вось быццам бы я збірала гэтую пасылку на Каляды. Тут для Паўла і берцы, і кашуля, і шкарпэткі цёплыя, шапка, пальчаткі... Таксама даслалі каву, гарбату, цукеркі, кілбаскі, мяска... І нават елачку маленькую ўклалі...» - кажа Таццяна Севярынец.

Маці палітвязня кажа, што вельмі ўдзячная такой праяве салідарнасці з Паўлам:

«Я хачу перадаць падзяку польскай амбасадзе, польскаму ўраду, якія спачуваюць і падтрымліваюць Паўла. З вялікай удзячнасцю ціснем тыя рукі, якія ўкладалі гэтую пасылку за салідарнасць з намі».

Нагадаем, Павел Севярынец адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках