3 траўня 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у цягніках падаражэе на 17% з 4 студзеня

27
Праезд у цягніках падаражэе на 17% з 4 студзеня

Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай № 90 ад 26 кастрычніка 2012 года на 17% падвышае тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх маршрутах.

Пастанова апублікаваная сёння, 30 снежня, і ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля апублікавання, з 4 студзеня 2013 года.

Нагадаем, што з 12 ліпеня 2012 праезд у цягніках унутрырэспубліканскіх зносін падаражэў на 20%.

Гэтай жа пастановай зацверджаная Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Акрамя таго, з 1 студзеня падвышаюцца тарыфы на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на ўнутрырэспубліканскіх маршрутах. Адпаведная пастанова Мінэканомікі РБ № 111 ад 17 снежня 2012 зарэгістраваная ў нацыянальным рэестры прававых актаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках