27 красавiка 2024, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Менску другагатунковы брэнд?

119
Навошта Менску другагатунковы брэнд?

Ідэю новага лагатыпа і англамоўны слоган беларускай сталіцы эксперты ў адзін голас называюць другагатунковай.

Нагадаем, графічным сімвалам горада Менска стане бела-блакітны патэрн (схема ўзору, які паўтараецца), які навявае асацыяцыі з сістэмнай платай. Распрацоўнікі брэнда нават прыдумалі колеру арыгінальную назву - «Менскі блакіт». Прадстаўнікі грамадскага савета, якія ўхвалілі канцэпцыю візуальнага стылю брэнда Менска, назвалі рашэнне нечаканым. Англамоўным слоганам стане «Think Minsk». Рабочы варыянт рускамоўнага слогана - «Минск. Интересно», слоган на беларускай мове яшчэ не прыдумалі.

Праз некалькі гадзін пасля апублікавання новага лагатыпа, інтэрнэт-карыстальнікі на спецыяльных біржах дызайнерскіх рашэнняў знайшлі масу аналагічных варыянтаў. Ідэя лагатыпа ў выглядзе сістэмнай платы, мякка кажучы, «заезджаная».

Гэтым «запазычанне» ідэй не абмежавалася. Слоган з англійскім словам «Think» выкарыстоўваецца, мабыць, яшчэ часцей. Дастаткова ўзгадаць слоганы «Think» ад IBM і «Think Different» ад Apple. І калі абыгрыванне слоганаў вядучых сусветных айцішных гігантаў магло б быць апраўдана, то варыянт дызайн-студыі «Johnson Banks», прапанаваны ў якасці рэбрэндынгу Лондана напярэдадні Алімпійскіх гульняў, недвухсэнсоўна намякае на аўтара арыгінальнай ідэі.

І гэта не толькі сам слоган, але і шрыфт, і каляровая гама. Адзін «Лонданскі блакіт» чаго варты.

«Запазычанне» лонданскіх ідэй невыпадковае. Як хваліўся ў канцы лета 2012 года кіраўнік Інстытута дзяржаўных ідэалогій (INSTID) Аляксандр Гранд (гэтая кампанія з Велікабрытаніі з беларускімі каранямі выйграла тэндэр на стварэнне брэнда Менска), над праектам будуць працаваць эксперты, якія вялі брэндзінгавую праграму для Лондана. Трэба меркаваць, заяўленыя Джэрэмі Хілдрэт і Дэвід Адам асабіста надралі ідэй у канкуруючых дызайнерскіх кампаній.

З іншага боку, 30 тысяч даляраў, якія гатовы быў выдаткаваць Менгарвыканкам, ні ў якое параўнанне не ідуць з 600.000 фунтаў, выдаткаваных Лонданскай мэрыяй на стварэнне ўласнага брэнда. За такія грошы ні адзін вядомы брытанскі дызайнер не стане сур'ёзна займацца глыбокай прапрацоўкай і прапаноўваць арыгінальныя ідэі. Напэўна, менавіта гэтым INSTID і растлумачыць нам з вамі прапанаваны сэканд-хэнд.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках