19 траўня 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы спыненыя 10 расейскіх аўтапаяздоў з павышаным радыяцыйным фонам

7
На мяжы спыненыя 10 расейскіх аўтапаяздоў з павышаным радыяцыйным фонам

Ва ўсіх выпадках павышаны фон радыяцыі ствараў хлорысты калій.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта, у мінулыя выходныя пункт пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы стаў своеасаблівым фільтрам для грузавых аўтамабіляў, якія накіроўваліся з Расеі ў Польшчу.

Беларусь кіроўцы праязджалі транзітам, аднак на мяжы было выяўлена 10 аўтамабіляў з перавышэннем дапушчальнай нормы радыяцыі. Прычым нарматыўны ўзровень у 0,2 мікразівертаў на гадзіну быў перавышаны ў дыяпазоне да 0,23 мікразівертаў на гадзіну. Ва ўсіх выпадках павышаны фон ствараў хлорысты калій.

Пасля правядзення праверкі з удзелам мабільнай групы радыяцыйнай і хімічнай бяспекі было прынятае рашэнне аб пропуску аўтамабіляў праз дзяржаўную мяжу ва ўсталяваным парадку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках