3 траўня 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Менска з'явіцца «Кітай-горад» з насельніцтвам 1,5 мільёны жыхароў

153
Каля Менска з'явіцца «Кітай-горад» з насельніцтвам 1,5 мільёны жыхароў

1 сакавіка 30 дачных кааператываў Смалявіцкага раёна на Галоўпаштамце накіравалі Лукашэнку подпісы супраць будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.

Суправаджаў гасцей ў Менску актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Пашкевіч. Ён паведаміў «Радыё Свабода», што мае копію будучага дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі аб умовах забудовы кітайскімі інвестарамі індустрыяльнага парку.

Пашкевіч кажа, што для працы на кітайскіх прадпрыемствах у Беларусь будуць завезеныя каля 600 тысяч наёмных адмыслоўцаў. Разам з іхнімі сваякамі колькасць жыхароў на тэрыторыі індустрыяльнага парку прагназуецца да 1,5 мільёнаў чалавек.

«Літаральна за 60 кіламетраў ад Менска з'явіцца «Кітай-горад». Наступствы гэтага сёння яшчэ цяжка прадказаць, але, безумоўна, запланаванае будаўніцтва пагражае падземным гарызонтам пітной вады, а таксама лесу, лугам і вадаёмам, якімі актыўна карыстаюцца зараз не толькі мясцовыя жыхары і дачнікі, але і жыхары Менска», - заявіў актывіст Міхаіл Пашкевіч.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках