5 траўня 2024, Нядзеля, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не адстае ад каталікоў

87
Лукашэнка не адстае ад каталікоў

Убіць клін у адносіны паміж Беларуссю і Святым прастолам не атрымаецца, заявіў дыктатар.

«Я гляджу за сродкамі масавай інфармацыі як унутры Беларусі, так і за межамі нашай краіны. Некаму хочацца ўбіць клін і ў нашыя адносіны з Папам Рымскім. Павінен сказаць, што не атрымаецца. Мы ўзялі курс на супрацоўніцтва з Каталіцкай царквой. Мы вельмі шмат зрабілі разам з вамі ва ўзаемаадносінах дзяржавы і Каталіцкай царквы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка на сустрэчы з апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыё Гуджэроці. - І ўсе тыя планы, якія мы намячалі, размаўляючы з Папам Рымскім, мы практычна рэалізавалі. Застаўся 1 крок. Ідзе падрыхтоўка пагаднення. І мы поўныя рашучасці яго рэалізаваць».

«Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мы заўсёды разлічвалі на актыўную падтрымку і дапамогу Каталіцкай царквы. І я гляджу, як адрэагавалі некаторыя СМІ, асабліва ў Польшчы і іншых дзяржавах, на ўчарашнюю маю просьбу аб тым, што Каталіцкая царква павінная больш актыўна абараняць інтарэсы сотняў тысяч каталікоў, якія тут жывуць. Некаторыя гэта ўспрынялі як нейкі папрок прэзідэнта на адрас Папы Рымскага. Паверце, я нікога не хацеў папракаць і нават не хацеў ні патрабаваць, ні прасіць, - сказаў дыктатар. - Я ведаю, што Папа Рымскі, добра разбіраючыся ў палітыцы, ведае, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, і выдатна разумее, што тыя тысячы каталікоў, якія жывуць тут, маюць патрэбу ў ягонай штодзённай падтрымцы і абароне. Я хачу, каб вы і Папа Рымскі ведалі, што прэзідэнт Беларусі і ўся беларуская улада будзе прытрымлівацца таго ж курсу, аб якім мы дамовіліся».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках