20 траўня 2024, панядзелак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» могуць прадаць расейскаму «Аэрафлоту»

65
«Белавія» могуць прадаць расейскаму «Аэрафлоту»

Беларусь можа прадаць расейскаму «Аэрафлоту» сваю адзіную авіякампанію «Белавія».

Пра гэта заявіў міністр транспарту Беларусі Іван Шчэрба.

«Уключаныя ў план прыватызацыі ў тым ліку нашыя авіякампаніі. Пераглядаць нешта мы не плануем. Мы толькі адно плануем - закупаць паветраныя судны, каб яшчэ больш працаваць на рынку авіяперавозчыкаў», - сказаў Шчэрба.

Па ягоных словах, прыватызацыя і продаж «Белавія» адбудзецца, хутчэй за ўсё, у 2013 годзе. Найбольшую цікавасць да авіяперавозчыка выказваюць расейскія кампаніі.

Той факт, што зараз разглядаюцца прапановы выключна ад расейскіх інвестараў, «Газеце.Ru» пацвердзіла і яе крыніца ў «Белавія». Яна таксама звярнула ўвагу на той факт, што нядаўна кітайскіх інвестараў адхілілі ад пачатага імі будаўніцтва новай УПП ў міжнародным аэрапорце Менск-2. Па словах крыніцы, гэта адбылося «ў выніку прамога ціску расейцаў».

Зараз найбольшую цікавасць да авіяперавозкі на беларускім напрамку дэманструе «Аэрафлот». Авіякампанія гатовая ўзмацняць сваю прысутнасць на заходнім кірунку, выціскаючы з рынку беларускага канкурэнта. Гэтаму, у прыватнасці, можа паспрыяць тое, што ў расейскага авіяперавозчыка нядаўна з'явіліся самалёты Sukhoi Superjet 100.

У 2012 годзе ўпершыню з 1980-х Беларусь плануе закупіць новыя, а не патрыманыя самалёты.

У канцы сакавіка паміж Масквой і Менскам разгарэўся авіяцыйны скандал. Авіязносіны былі перапыненыя 26 сакавіка з-за таго, што бакі не дамовіліся аб колькасці рэйсаў. 9 красавіка Масква і Менск вырашылі ўсе рознагалоссі і дамовіліся выконваць па пяць рэйсаў на дзень.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках