20 траўня 2024, панядзелак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» рыхтуюць да продажу?

18
«Белавія» рыхтуюць да продажу?

Беларусь разглядае пытанне аб прыватызацыі Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба, перадае БелТА.

Пры гэтым, Шчэрба заявіў, што Беларусь не разглядае магчымасць стварэння авіяцыйнага холдынгу з Расеяй на базе НАК «Белавія», перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Ёсць прапановы, але мы іх не разглядаем", - сказаў І.Шчэрба, адказваючы на пытанне аб магчымасці стварэння беларуска-расейскага авіяхолдынга.

Больш за тое, падкрэсліў міністр, у цяперашні час Беларусь плануе развіваць парк паветраных суднаў «Белавія».

Ён нагадаў, што ў бягучым годзе, упершыню з канца 1980 гадоў, парк авіякампаніі папоўніцца двума новымі самалётамі. І.Шчэрба удакладніў, што ў Беларусь паступяць два самалёты «Эмбраер».

Акрамя таго, працягнуў міністр, у бягучым годзе будуць шукацца магчымасці для дадатковага набыцця самалётаў.

«Я, як міністр, планую адшукаць сродкі на яшчэ два самалёты. Крыніцы тут могуць быць рознымі», - сказаў ён. І.Шчэрба таксама распавёў, што Мінтранс будзе прапаноўваць ураду накіраваць сродкі, заробленыя ўсёй беларускай авіяцыяй, «на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў па закупцы авіятэхнікі». Ён растлумачыў, што крыніцай неабходных сродкаў могуць стаць прыбыткі Беларусі ад транзіту. Міністр адзначыў, што ў цяперашні час праз тэрыторыю рэспублікі лятае вялікая колькасць замежных самалётаў. «Адно з самых галоўных пытанняў - гэта развіццё транзіту авіяпасажыраў праз Нацыянальны аэрапорт», - сказаў І.Шчэрба.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках