5 траўня 2024, Нядзеля, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для «Белавія» вайна не скончылася

23
Для «Белавія» вайна не скончылася

Авіякампанія «Белавія» пакуль не прыняла рашэнне аб увядзенні 5-й частаты на дзень на маршруце Масква-Менск.

Пра гэта заявіў РІА «Новости» намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец.

«Мы пакуль не бачылі дакумента (які быў падпісаны ў панядзелак падчас перамоваў у Менску авіяцыйных уладаў Беларусі і Расеі. - рэд.). Калі пабачым, будзем вывучаць», - сказаў Чаргінец.

Пры гэтым ён станоўча адказаў на пытанне аб тым, што калі 5-я частата з беларускага боку будзе ўведзеная, то выконваць яе будзе «Белавія».

Раней Чаргінец заяўляў пра тое, што па 4 рэйсы на дзень ад Беларусі і ад Расеі ўжо з'яўляюцца нерэнтабельнымі, бо загрузка на іх складае каля 50%.

Расея і Беларусь напярэдадні дамовіліся, што кожны бок будзе выконваць па пяць авіярэйсаў у дзень паміж Масквой і Менскам у летні перыяд. Такі парадак пачне дзейнічаць з 27 красавіка. У верасні па пытанні авіязносінаў паміж краінамі будуць праведзены дадатковыя кансультацыі і вызначаны парадак палётаў на зімовы перыяд.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках