28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Толькі сябрам БРСМ

42
Толькі сябрам БРСМ

Моладзь у БРСМ цягнуць не толькі сілай пад пагрозай, напрыклад, адмовы ў інтэрнаце іншагародняму студэнту, але і вабяць разнастайнымі «бонусамі».

Да «Беларускага партызана» трапіла копія дакумента, дзе нейкая спадарыня Пісакова - першы сакратар Кастрычніцкай раённай арганізацыі БРСМ Магілёва, інфармуе сваіх падначаленых аб тым, дзе і якія зніжкі яны могуць атрымаць пры прад'яўленні сяброўскага білета БРСМ.

З дакумента вынікае, што БРСМаўцам на 10% танней абыйдзецца паездка ў сталіцу і назад, 5% яны змогуць зэканоміць на электратаварах у ГЦ «Будмаркет» і столькі ж на карыстанні Інтэрнэтам, раздрукоўках, сканаванні і гульнях у ГЦ «Мацярык», але самы вялікі «бонус» БРСМаўцы «зловяць», калі захочуць схадзіць на начную дыскатэку ў ГЦ «Мацярык» - квіток туды сябрам БРСМ абыйдзецца са зніжкай у 25%.

Мабыць, гэтым «Мацерыком» кіруе таксама былы БРСМавец, калі так расшчодрыўся...

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках