4 траўня 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АДКБ гатовая да ўмяшання ва ўнутраныя канфлікты

19
АДКБ гатовая да ўмяшання ва ўнутраныя канфлікты

АДКБ валодае алгарытмам дзеянняў на выпадак унутраных канфліктаў.

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы валодае алгарытмам дзеянняў на выпадак крызісных сітуацый, такіх як масавыя беспарадкі, якія адбыліся некалькі гадоў таму на поўдні Кыргызстана, заявіў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Маскве генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, перадае «Інтэрфакс».

«Сёння ў нас ёсць набор і алгарытм нашай дзейнасці ў выпадку ўзнікнення падобных з'яў у тым ліку па прымяненні таго ці іншага патэнцыялу АДКБ для вырашэння крызіснай сітуацыі», - сказаў ён.

«З пункту гледжання нарматыўнай базы, з пункту гледжання мерапрыемстваў, сёння мы больш гатовыя дptля таго, каб рэагаваць на такога кшталту з'явы», - дадаў ён.

Нагадаем, на поўдні Кыргызстана ў 2010 годзе адбыліся міжэтнічныя сутыкненні паміж кіргізамі і ўзбекамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках