2 траўня 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Федэрацыі хакея падаў у адстаўку

22
Старшыня Федэрацыі хакея  падаў у адстаўку

З такой заявай Яўген Ворсін выступіў на выніковым паседжанні выканкама ФХРБ, якое праходзіць 30 мая ў Менску .

Ён папрасіў выканкам прыняць ягоную адстаўку, паведамляе БелаПАН.

Таксама на паседжанні памочнікам Лукашэнкі па пытаннях развіцця спорту Ігарам Заічковым было прапанавана вызваліць ад пасады генеральнага менеджэра зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Сафонава.

Як паведамляе БелТА, прычынай адстаўкі Ворсіна з'яўляецца тое, што беларуская дружына другі год запар заняла 14-е месца сярод 16 каманд і не без складанасцяў захавала прапіску ў элітным дывізіёне.

«Нягледзячы на тое, што асаблівых прэтэнзій з нагоды арганізацыйных пытанняў падрыхтоўкі зборнай да чэмпіянату свету не было, я заўсёды лічу, што калі выніку няма, значыць, былі дапушчаныя памылкі ў тым ліку з боку кіраўніцтва федэрацыі і мяне асабіста. Таму прапаную ў пастанову сённяшняга выканкама ўнесці пытанне аб скліканні пазачарговай канферэнцыі, на якой будзе пастаўленае пытанне аб маёй адстаўцы. Яе можна правесці дзесьці праз паўтара месяцы. Я ў гэты перыяд часу і да прыняцця маёй адстаўкі гатовы працягваць працаваць у федэрацыі і выконваць свае абавязкі», - сказаў старшыня Федэрацыі хакея.

Яўген Ворсін быў абраны старшынём Федэрацыі хакея Беларусі 18 сакавіка 2010 года.

Ягоную кандыдатуру вылучылі хакейныя клубы «Гомель» і «Дынама-Менск», а таксама Гомельскае абласное грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя хакея».

З красавіка 1999 года па снежань 2002 года Яўген Ворсін быў міністрам спорту і турызму Беларусі, працаваў у структурах СНД і ЕўрАзЭС. Ворсін таксама з'яўляецца намеснікам генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках