4 траўня 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх наймітаў ў Лівіі прысудзілі да 10 гадоў турмы

114
Беларускіх наймітаў ў Лівіі прысудзілі да 10 гадоў турмы

Іх прызналі вінаватымі ў аказанні дапамогі войску былога дыктатара Муамара Кадафі.

Ваенны трыбунал у Лівіі ў панядзелак прысудзіў да пажыццёвага зняволення расейца, прызнанага вінаватым у аказанні дапамогі войску Муамара Кадафі, паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго, трое беларусаў, яшчэ адзін грамадзянін РФ і 19 украінцаў атрымалі па 10 гадоў турмы.

У судзе прыйшлі да высновы, што гэтыя людзі былі наймітамі ў войску М.Кадафі, прычым расеец, які атрымаў пажыццёвы тэрмін, каардынаваў іхнія дзеянні з Трыпалі.

Сярод іншага, расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў прызналі вінаватымі ў тым, што яны падрыхтавалі да бою ракеты класа «зямля-паветра», якія планавалася выкарыстаць супраць самалётаў НАТО.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, 27 жніўня 2011 года лівійскім паўстанцкім батальёнам «Какаа» былі затрыманыя 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі. Усёй групе было прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам М.Кадафі дзеля «знішчэння лівійскага народа».

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках