29 красавiка 2024, панядзелак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спецслужбы рвуцца ў Інтэрнэт?

36
Беларускія спецслужбы рвуцца ў Інтэрнэт?

Беларусь падала заяўку на далучэнне да Будапешцкай канвенцыі Рады Еўропы па барацьбе з кіберзлачыннасцю.

Пасля далучэння да канвенцыі (тэкст дакумента) беларускія спецслужбы змогуць без лішніх бюракратычных затрымак атрымліваць інфармацыю аб інтэрнэт-карыстальніках у іншых краінах і шпіёніць на сумежных тэрыторыях. І хоць у канвенцыі асобна агаворваецца немагчымасць выкарыстання атрыманай інфармацыі дзеля палітычнага пераследу, «справа Бяляцкага» лішні раз даказвае, што дзеля беларускіх сілавікоў гэта не перашкода.

Учора ў Страсбургу пад эгідай Рады Еўропы адкрылася Міжнародная канферэнцыя па барацьбе з кіберзлачыннасцю. Галоўная яе тэма: як зрабіць Будапешцкую канвенцыю 2001 больш эфектыўнай і пашырыць кола яе ўдзельнікаў. Пакуль пад ёй падпісаліся 45 краін, а ратыфікавалі 30 (большасць сябраў ЕЗ, ЗША, Канада, Японія).

Як паведамляе расейскае выданне «Коммерсант», Беларусь падала заяўку на далучэнне да Будапешцкай канвенцыі нібыта ў парушэнне дамоўленасцяў з Расеяй, «якая спрабуе пераканаць міжнародную супольнасць прыняць распрацаваны ёю дакумент наўзамен «маральна састарэлай» і «парушаючай суверэнітэт краін «канвенцыі». Суразмоўца «Коммерсанта» ва ўрадзе РФ упэўнены: «Беларусы спрабуюць ўседзець на двух крэслах».

РФ не далучылася да гэтай дамовы. Маскву катэгарычна не задавальняе 32-ы артыкул канвенцыі аб «трансмежавым доступе». Яна дазваляе спецслужбам адных краін пранікаць у кампутарныя сеткі іншых краін і праводзіць там аперацыі, не ставячы мясцовыя ўлады ў вядомасць. Масква лічыць, што гэта «парушае суверэнітэт і пагражае бяспецы». Доўгі час расейскі бок спрабаваў пераканаць еўрапейцаў прыбраць гэтае палажэнне або адрэдагаваць яго. Калі высветлілася, што гэтая тактыка вынікаў не прыносіць, РФ пайшла іншым шляхам.

У апошні час яна выступае з жорсткай крытыкай дакумента, пераконваючы сусветную супольнасць прыняць пад эгідай ААН зусім новы звод законаў - канвенцыю «Аб забеспячэнні міжнароднай інфармацыйнай бяспекі». Частка распрацаванага Радай бяспекі і МЗС РФ дакумента прысвечана якраз барацьбе са злачыннасцю ў сеціве. Аднак, як падкрэсліваюць ягоныя распрацоўнікі, у ім фігуруюць, напрыклад, такія паняцці, як кібертэрарызм. У Будапешцкай канвенцыі гэтага няма, таму ў Маскве яе называюць «маральна састарэлай».

Суразмоўцы «Коммерсанта» ў расейскіх дыпламатычных і сілавых колах прызнаюцца: яны не чакалі ад Менска «такога недружалюбнага кроку». «Беларусы, мабыць, зноў спрабуюць ўседзець на двух крэслах», - абураецца крыніца «Коммерсанта» ва ўрадзе РФ.

Не менш здзіўленыя былі, зрэшты, і еўрапейцы, якія атрымалі заяўку з Менска. «Не разумею, навошта Аляксандру Лукашэнку гэта патрэбна. Расейскія ініцыятывы, якія даюць уладам значна большы кантроль над нацыянальнымі сегментамі Інтэрнэту, па ідэі, павінныя быць значна бліжэйшыя яму, - заявіў дыпламат адной з краін ЕЗ, які папрасіў не называць ягонае імя. - Цікава, Лукашэнка хоць ведае, што Будапешцкая канвенцыя накіраваная не толькі на забеспячэнне бяспекі, але і на абарону свабоды і правоў чалавека ў Інтэрнэце?»

Дыпламатычны крыніца «Коммерсанта» ў Менску прызнае: «У еўрапейскай канвенцыі шмат недахопаў, але расейскія ідэі пакуль толькі абмяркоўваюцца, а нам ужо зараз трэба змагацца з махлярствам у Інтэрнэце». Зрэшты, ён адразу ж дадае, што Маскве няма чаго хвалявацца: «Улічваючы цяперашнія адносіны з ЕЗ, нашую заяўку наўрад ці хутка ўхваляцью». РФ такая каламутная перспектыва, аднак, не задавальняе. Паводле «Коммерсанта», Масква мае намеру пераканаць Менск адклікаць заяўку.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках