5 траўня 2024, Нядзеля, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» зноў ірвуцца ў «палатку»

17
«Дэпутаты» зноў ірвуцца ў «палатку»

21 дзеючы «дэпутат» вылучыўся кандыдатам у «дэпутаты» палаты прадстаўнікоў», «выбары» якіх пройдуць 23 верасня.

Ізноў перавыбірацца маюць намер старшыня ніжняй «палаты» Уладзімір Андрэйчанка, яго намеснік Віктар Гумінскі, старшыні камісій па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню Сяргей Канопліч, па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Самасейка, па міжнародных справах і сувязях з СНД Віталь Бусько, а таксама «дэпутаты» Ларыса Багдановіч, Генадзь Грыцкевіч, Леанід Кавалевіч, Аляксандр Зазуля, Зінаіда Мандроўская, Аляксандр Папкоў, Інэса Кляшчук, Яўген Абаленскі, Ганна Лявіцкая, Алена Шамаль, Уладзімір Васіленка, Аляксандр Розганаў, Валянціна Леоненка, Святлана Шылава, Аляксей Кузьміч, Валянціна Жураўская, піша БелаПАН.

Сярод прэтэндэнтаў ёсць і «дэпутаты» ранейшых скліканняў: пенсіянер Сяргей Касцян, ваенны пенсіянер Валерый Фралоў, юрысконсульт гарадскога ГА «Праваабарона спажыўцоў» Уладзімір Навасяд. Шэраг прэтэндэнтаў разлічваюць павысіць свой «дэпутацкі» статус: старшыні Менгарсавета Міхаіл Савановіч, Гродзенскага аблсавета Андрэй Навумовіч, Аршанскага гарсавета Людміла Дабрыніна, Полацкага гарсавета Наталля Гуйвік, Светлагорскага райсавета «дэпутатаў» Галіна Філіповіч. Прынялі рашэнне пазмагацца за дэпутацкі мандат і некалькі былых кандыдатаў у прэзідэнты: лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, эканамічны дарадца бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага Віктар Цярэшчанка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках