2 траўня 2024, Чацвер, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра лёс Сурапіна

23
Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра лёс Сурапіна

Былы суддзя Канстытуцыйнага суда лічыць дзеянні следчых органаў незаконнымі.

Па словах Міхаіла Пастухова, артыкул 48 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі дае права адвакату ведаць, у якім статусе знаходзіцца яго падабаронны, прысутнічаць на ўсіх допытах, а таксама ведаць пра прад'яўленне апошняму афіцыйнага абвінавачвання, паведамляе прэс-служба БАЖ.

«Артыкул, на падставе якога абвінавачваюць таго ці іншага чалавека, не можа з'яўляцца таямніцай следства. Следчыя органы маюць права засакрэціць непасрэдна матэрыялы крымінальнай справы, але не факт прад'яўлення самога абвінавачвання», - кажа юрыст.

Па словах Міхаіла Пастухова, следчыя органы могуць дзейнічаць выключна ў рамках працэсуальнага закона. Усё астатняе, на думку юрыста, гэта пазбаўленне грамадства законнай інфармацыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках