29 красавiка 2024, панядзелак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хаваюцца ўжо чацвёра паплечнікаў Бакіева

63
У Менску хаваюцца ўжо чацвёра паплечнікаў Бакіева

Сфатаграфаваныя разам з Жанышам Бакіевым людзі знаходзяцца ў вышуку па справе аб трайным забойстве.

Усе трое знаходзяцца ў вышуку па справе аб трайным забойстве былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Медэта Садыркулава, дырэктара МІСІ Сяргея Слепчанкі і кіроўцы Кубата Сулайманава.

Пра гэта сайту 24kg.org паведамілі ў Галоўным ўпраўленні крымінальнага вышуку МУС КР.

Па звестках ведамства, на фотаздымку, які на днях з'явіўся ў СМІ і сацыяльных сетках, знаходзяцца грамадзяне Кыргызстана, абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук, - былы старшыня Службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў, а таксама яго аднакурснік і экс-намеснік СГО Тахір Рысаліеў, 1957 года нараджэння, ураджэнец Нарынскай вобласці, і Рустам Сайдуеў, 1976 года нараджэння, ураджэнец Джалал-Абадскай вобласці, блізкі сябар Максіма Бакіева.

«Здымак зроблены відавочцамі у цэнтры Менска каля элітнага беларускага кафэ «Грунвальд» на вуліцы Карла Маркса, непадалёк ад адміністрацыі Лукашэнкі. На ім выяўленыя Жаныш Бакіеў, Тахір Рысаліеў і Рустам Сайдуеў», - адзначаюць у ГУУР.

Як паведамляецца, усе трое абвешчаныя ў міжнародны вышук і праходзяць як асноўныя падазраваныя па справе аб трайным забойстве. «Кіраўніцтва ГУУР МУС КР некалькі разоў адпраўляла запыт у праваахоўныя органы Беларусі пра месцазнаходжанне асоб, якiя адшукваюцца і кожны раз атрымлівала адказ, што звестак аб дадзеных асобах не маецца», - дадалі ў ведамстве.

Раней МЗС Кыргызстана распаўсюдзіў заяву, у якой зноў запатрабаваў выдачы Жаныбека Бакіева.

У заяве падкрэслівалася, што кампетэнтныя органы Кыргызскай Рэспублікі неаднаразова звярталіся ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь з просьбай аб прыняцці мер па рэалізацыі абавязацельстваў, прынятых на сябе беларускім бокам паводле Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах і іншых міжнародных дамоў.

21 жніўня ў МЗС Кыргызскай Рэспублікі быў запрошаны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы В. Дзенісенка, якому ўручана вербальная нота.

«Кыргызскі бок выказвае надзею, што беларускім бокам усё ж такі будуць прыняты вычарпальныя меры па неадкладным затрыманні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева ў Кыргызскую Рэспубліку», - адзначалася ў заяве.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў і яго брат Жаныбек Бакіеў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў гэтым годзе ён набыў дом за 2 млн даляраў на ўскраіне Менска.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках