18 траўня 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску самазвал уехаў у аўтобус (Фота)

4

З-за ўдалага збегу абставін у гэтым ДТЗ абышлося без пацярпелых.

У аўтобусе, які ехаў па маршруце № 91, практычна нікога не было - ён амаль даехаў да канчатковага прыпынку. Аварыя здарылася днём, каля 13:30, - у такі час у сталічным мікрараёне Вяснянка рух складана назваць ажыўленым. Дакладную прычыну, з-за якой МАЗ урэзаўся ў аўтобус, яшчэ трэба высветліць экспертам. Па словах вадзіцеля грузавіка, адмовіла тармазная сістэма, піша onliner.by.

Фотаздымкі з месца здарэння размясціў на нашым форуме карыстальнік igorv2004. Паводле яго інфармацыі, аўтобус рухаўся па галоўнай дарозе.

«Аварыя здарылася на перакрыжаванні двух невялікіх вуліц - Ціхай і Крупецкай, - распавяла Анастасія Цыбіна, старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Цэнтральнага раёна. - МАЗ пад кіраваннем маладога чалавека (1991 г. н.) рухаўся па вул. Ціхай (з боку пр. Пераможцаў). У пратаколе апытання хлопец напісаў: «Ехаў з хуткасцю каля 20 км/г. Пад'язджаючы да скрыжавання, паспрабаваў знізіць хуткасць, каб спыніцца і прапусціць пасажырскі аўтобус, які ехаў у перпендыкулярным накірунку. Аднак машына не рэагавала на націск педалі тормазу. Зразумеў, што тармазная сістэма адмовіла, я распачаў меры, каб прадухіліць ДТЗ, але пазбегнуць сутыкнення не атрымалася».

У выніку бóльшая частка правага боку кузава аўтобуса апынулася пашкоджана: сцёклы разбітыя, дзверы змятыя. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Калі словы кіроўцы самазвала пацвердзяцца, не выключана, што службовая асоба, якая дапусціла выезд няспраўнай машыны, будзе прыцягнута да адказнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках