27 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер пад ціскам спецслужбаў сышоў з палітыкі

13
Апазіцыянер пад ціскам спецслужбаў сышоў з палітыкі

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніс Дашкевіч, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, прыняў рашэнне пакінуць палітычную дзейнасць.

Аб гэтым ПЦ «Вясна» паведаміў сам актывіст.

- Падчас гэтай выбарчай кампаніі на мяне і маю каманду аказваўся велізарны ціск, многіх з маіх таварышаў звольнілі з працы, і я маральна проста больш не магу падстаўляць людзей - простых жыхароў Рагачова, якія павінны нешта змяніць у нашым горадзе, - прызнаўся Дзяніс Дашкевіч . - Мяне і майго сябра Юрыя Брэля выклікалі ў падатковую інспекцыю і склалі адміністрацыйныя пратаколы. У Юрыя канфіскавалі ўвесь тавар і далі велізарны штраф. Быў выбар - альбо з'язджаць з краіны, альбо пакінуць палітыку. Я выбраў другое.

Неўзабаве Дзяніс Дашкевіч плануе аднавіць свой бізнэс у Рагачове.

-Не думаю, што будуць вялікія цяжкасці з адкрыццём ІП, але ўзмоцненыя праверкі з боку падатковай інспекцыі мы, безумоўна, чакаем.

Нагадаем, 23 жніўня Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ, дзе правялі апытанне з нагоды яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Ужо 10 верасня актывіст быў вымушаны з'явіцца ў падатковую інспекцыю, дзе на яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 11.1 («незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку») і 12.7 («незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць») КаАП РБ. Сума штрафу, якую Дашкевічу трэба выплаціць дзяржаве, складае каля 18 мільёнаў рублёў.

Дзяніс Дашкевіч вядомы сваімі палітычнымі акцыямі, у тым ліку ініцыятывай «Вернем «Дажынкі» у Рагачоў». Мясцовая газета «Свободное слово» неаднаразова спрабавала судзіцца з Дашкевічам за выкарыстанне матэрыялаў раёнкі на незалежным сайце vrogacheve.ru, але галоўны рэдактар выдання Андрэй Шышкін прайграў актывісту ўсе судовыя пасяджэнні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках