27 красавiка 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдата ад БНФ папярэдзілі за «нелегальныя» матэрыялы

1
Кандыдата ад БНФ папярэдзілі за «нелегальныя» матэрыялы

Акруговая камісія Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 52 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Аляксандру Стральцову.

Прычынай стала нібыта распаўсюджванне агітацыйных матэрыялаў без выходных дадзеных.

Давераная асоба кандыдата Вадзім Саранчукоў - прадставіў выбарчай камісіі дакументы аб легальнасці выпушчаных матэрыялаў. Нягледзячы на тое, што плакаты і ўлёткі былі надрукаваныя ў Менску, а грошы ў друкарню былі пералічаныя з выбарчага фонду Стральцова, камісія ўсё роўна вынесла папярэджанне, паведамляе прэс-служба БНФ.

Агітацыйная прадукцыя Аляксандра Стральцова выпушчаная на трох мовах рэгіёну: беларускай, літоўскай і польскай. Дзяржаўныя СМІ адмовіліся друкаваць праграму Стральцова на літоўскай і польскай, спаслаўшыся на закон аб мовах. Выбарчая праграма кандыдата была надрукаваная ў гродзенскай газеце «Перспектива» на беларускай мове.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках