27 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што робіць у Беларусі машына з нумарамі Паўднёвай Асеціі? (Фота)

37

Аўтамабіль з паўднёва-асецінскімі нумарамі быў заўважаны ў цэнтры Гродна.

Фатаграфію «Мэрсэдэса» з нумарам В633ВС апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналіст Андрэй Мялешка. Па словах жыхароў горада, яе бачылі ў Гродна на працягу года.

Нагадаем, Паўднёвая Асеція абвясціла незалежнасць пасля расейска-грузінскай вайны 2008 года. Яе прызналі толькі пяць краін - Расея, Нікарагуа, Наўру, Венесуэла і Тувалу. Беларускія ўлады гэтага не зрабілі.

У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якім чынам аўтамабіль з нумарамі непрызнанай дзяржавы перасёк беларускую мяжу?

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках