28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Байкот прывядзе да падзення рэжыму

52
Юрый Хашчавацкі: Байкот прывядзе да падзення рэжыму

Што рабіць, як змагацца, калі вы не згодны з тым, што адбываецца зараз у краіне?

Вядомы кінарэжысёр, аўтар фільмаў «Звычайны прэзідэнт», «Плошча» і многіх іншых, спікер АГП Юрый Хашчавацкі тлумачыць, якім чынам пасіўны байкот прывядзе да падзення рэжыму, піша ucpb.org.

«Уступіць на барацьбу з гэтым рэжымам можна, ведучы пасіўныя дзеянні, - лічыць Юрый Хашчавацкі, - Кожны чалавек, які незадаволены гэтым рэжымам, павінен разумець галоўнае: што нават яго пасіўны супраціў можа апынуцца ў выніку вельмі значным. Існуюць механізмы пасіўнага супраціву. Адзін маленькі, маленькі першы крок - гэта не ісці на выбары, аб'явіць байкот гэтым «выбарам». Гэта ўжо супраціў. Хоць, зноў-такі падкрэсліваю, пасіўны. Ніхто цябе не зможа прымусіць. Гэта незаконна. Нават калі цябе прымусілі, прыходзь і псуй бюлетэнь, галасуй супраць усіх - галоўнае, ты павінен для сябе вызначыцца: я супраць гэтага рэжыму. Гэта ўжо пачатак пасіўнага супраціву.

Ёсць яшчэ маса варыянтаў. Ну, напрыклад, выключыць беларускае тэлебачанне. Не глядзець гэтую ілжывую цалкам тэлекампанію. Усе каналы. Уключаць на спорт і на фільм толькі, а іх вось гэтыя ўсе навіны, праграмы палітычныя не глядзець. Не глядзець проста, каб не падвяргацца ўздзеянню прапаганды. Я, між іншым, чалавек падрыхтаваны, які ўмее ўспрымаць крытычна, які сочыць за сусветнымі і беларускімі навінамі з вельмі многіх крыніц - і то я, калі аказваюся перад экранам беларускага тэлебачання, я адчуваю, як прапаганда пачынае прамываць мазгі. Гэта нармальная справа. Адключыцца ад беларускага тэлебачання - гэта таксама факт пасіўнага супраціву.

Наступны крок: усе свае зберажэнні канвертаваць ў цвёрдую валюту: даляры, еўра, фунт стэрлінгаў, швейцарскія маркі і забраць іх з беларускіх банкаў, дзе яны ўсё роўна загінуць. І гэта будзе правільна. Вось яшчэ адзін спосаб пасіўнага супраціву.

А далей людзі зразумеюць, што магчымы ўжо актыўны супраціў. І мы гэта бачым, як працоўныя людзі, незадаволеныя ўмовамі працы, з дзяржаўных прафсаюзаў выходзяць, арганізуюць незалежныя прафсаюзы. Гэты працэс будзе пашырацца. І людзям трэба зразумець, што калі яны не пачнуць аб'ядноўвацца - вось так, на вытворчасцях, у грамадскіх арганізацыях, партыях - нічога не будзе. Не трэба на вытворчасці вылучаць палітычных патрабаванняў. Важна вылучыць патрабаванні свае, справядлівыя - з нагоды заробкаў, з нагоды ўмоў працы, з нагоды ўсяго, чаго заўгодна.

Вам не дазваляюць, вам замінаюць, вас за гэта пераследуюць, што вы арганізуецеся ў незалежныя прафсаюзы? - а за сябе трэба ўмець змагацца. Трэба ўмець і пачаць абараняць незалежных прафсаюзных лідэраў, якіх вы самі ж і вылучыце. Гэта будзе наступны крок.

І я вас запэўніваю, што вось так, паступова, павольна мы, наша грамадства стане пругкім у адносінах да ўлады, а не такім аморфным, падатлівым, як цяпер. І гэта будзе спружына, якая не дасць сябе сціснуць да канца. Гэта будзе спружына, якая будзе аказваць супраціў таму бязмежжу, якое зараз адбываецца».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках