banner1 banner1 banner1

19.09.2012

У Менску выкрылі «карусель» важная навіна 97

16:08, — Палітыка

У Менску выкрылі «карусель»

Адны і тыя ж людзі прагаласавалі на розных участках некалькі разоў.

Па афіцыйных дадзеных, у першы дзень датэрміновага галасавання ўдзел у «выбарах» прынялі 3 адсоткі грамадзян, унесеных у спісы.

На думку назіральнікаў, гэтая лічба дасягнута дзякуючы прымусоваму датэрміноваму галасаванню і іншым выбарчым маніпуляцыям. У 101-й менскай акрузе назіральнікі заявілі, што выкрылі так званую «выбарчую карусель», перадае «Радыё Свабода».

Аляксандр Марчанка, назіральнік на 367 участку ў 101-й менскай выбарчай акрузе, да вечара першага дня датэрміновага галасавання зафіксаваў незвычайную актыўнасць выбаршчыкаў:

«Паваліў натоўп дзяўчат гадоў пад трыццаць. Уражанне такое, быццам у нейкай навучальнай установе адмянілі заняткі і ўсе кінуліся ў гардэроб. Іх прывезлі на аўтобусе, чалавек сто».

Па словах Марчанкі, куратар гэтай групы рабіла адзнакі ў пашпартах. Калі ж ён папрасіў паказаць пашпарты, жанчыны адмовіліся паказаць штампы з прапіскай і хутка пакінулі памяшканне.

Назіральнік з суседняга ўчастка Зміцер Прадко пайшоў за імі на вуліцу і пазней заўважыў, як гэтая група стройнай калонай пайшла да наступнай школы. Зміцер перакананы:

«Мы не ведаем, якім чынам яны былі арганізаваныя, але мы бачылі натоўп выбаршчыкаў у адзін і той жа час. Гэта была карусель, мы яе сапраўды зафіксавалі. Яны дрэнна гулялі, на самой справе. Рабілі выгляд, што яны сход кааператыва, абмяркоўвалі быццам бы фінансавыя пытанні і патрабавалі ад мяне, каб я сышоў».

Назіральнікі звярнулі ўвагу кіраўнікоў выбарчых камісій на дзіўныя групы выбаршчыкаў, кажа Зміцер Прадко:

«Камісіі ведаюць, што мы зафіксавалі гэтую карусель. Яны павінны спалохацца, па меншай меры на нашых участках. Але гэта можа паўтарыцца на іншых участках. Таму хацелася б папярэдзіць».

Як кажа адзін з лідэраў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алег Гулак, маніпуляцыя пад назвай «карусель», калі групы людзей у аўтобусах ездзяць па розных участках і галасуюць, была да гэтага часу больш характэрная для Расеі і Украіны, дзе падлік галасоў дастаткова сумленны і ўлады шукаюць метады фальсіфікацый:

«У Беларусі гэта актыўна не ўжывалася, хоць нельга выключыць, што ў асобных акругах, у асобных месцах такая тэхналогія таксама будзе ўстаноўлена. Тым больш, улічваючы, што з выбарчымі спісамі такая каша, а ўладам патрэбна яўка».

Прадстаўнік руху «За свабоду» Юрый Меляшкевіч, які арганізуе назіранне па 101-ай менскай акрузе, кажа, што падобная актыўнасць ужо назіралася на розных участках:

«На жаль, пакуль праверыць, ці адны і тыя ж людзі там з'яўляліся, мы не можам. У нас няма тэхнічных сродкаў для фіксацыі, ды і забаронена фатаграфаваць на участках. У нас ужо былі канфлікты са старшынямі камісій з гэтай нагоды. Але фізічна мы гэта забяспечылі, бачылі гэтыя арганізаваныя групы».

Акрамя таго, як кажа Меляшкевіч, назіральнікі ў 101-й акрузе заяўляюць пра перашкоды ў іх працы, кажуць, што іх адсоўваюць у самы кут, пазбаўляюць крэслаў, не даюць азнаёміцца са спісамі, каб праверыць, ці не зменшана там колькасць выбаршчыкаў.

Той жа назіральнік перакананы, што на яго ўчастку спісы выбаршчыкаў скарочаныя:

«Вельмі радыкальна, амаль у два разы, па маіх падліках. На 1218 кватэр тут 1109 выбаршчыкаў. Мне старшыня камісіі патлумачыў гэта тым, што нібыта шмат расейцаў на ўчастку жыве».

Праваабаронца Гулак заяўляе, што праверыць заніжэнне колькасці выбаршчыкаў складана, так як спісы зачыненыя ад назіральнікаў, ды і ў прынцыпе няма адзіных спісаў нават па ўчастках, а не тое што па ўсёй краіне, як павінна было б быць.

Напісаць каментар (97)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.06   20.06 
Брэст Солнечно+27
+14
Солнечно+28
+17
Віцебск Солнечно+23
+12
Небольшая облачность+24
+13
Гомель Солнечно+24
+12
Небольшая облачность+26
+16
Гродна Ясно+26
+14
Ясно+28
+17
Мінск Ясно+24
+10
Небольшая облачность+26
+14
Магілёў Солнечно+23
+10
Небольшая облачность+26
+14

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.06.13  20.06.13
EUR11 580,0011 680,00
USD8 670,008 720,00
RUB272,00271,50

Меркаванне


Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Раман Якаўлеўскі

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Павел Виноградов

Запах лояльности

Запах лояльности

Александр Томкович

Призрак ходит по Европе

Призрак ходит по Европе

Татьяна Новикова

Белорусский ГУЛАГ

Белорусский ГУЛАГ

Дмитрий Дрозд



Учора на сайце:

наведвальнікаў 112555
праглядаў 1065375
наведванняў 203719

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: