4 траўня 2024, Субота, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі: Яўка на «выбарах» завышаная ў 1,7 разоў

9
Назіральнікі: Яўка на «выбарах» завышаная ў 1,7 разоў

Незалежныя назіральнікі сутыкнуліся з псіхалагічным ціскам і беспадстаўным выдаленнем з участкаў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», перадае «Еўрарадыё».

Прадстаўнікі «Назірання за выбарамі... » маніторылі амаль 60 участкаў на 35 выбарчых акругах. Іх справаздача крыху запазнілася з-за затрымання ўдзельнікаў праекту днём 24 верасня.

90% прадстаўнікоў праекта адзначылі факты завышэння яўкі выбаршчыкаў. У сярэднім разыходжанне паміж лічбамі назіральнікаў і камісій па яўцы ў дзень галасавання склала 173% (яўка завышаная ў 1,7 разоў, - сцвярджаюць сябры «Назірання за выбарамі... »).

З іх справаздачы вынікае, што падлік галасоў у многіх выпадках нельга назваць адкрытым і галосным. На 78% участкаў, на якіх прысутнічалі прадстаўнікі праекту, назіральнікі падчас падліку не маглі бачыць змест бюлетэня. У сярэднім камісіі паспявалі падвесці вынікі галасавання за 63 хвіліны.

Найбольш значныя парушэнні зафіксаваныя падчас датэрміновага галасавання. Яны былі звязаны з прымушэннем да галасавання і з галасаваннем у групах. Прадстаўнікі праекта адзначылі 10 выпадкаў прымушэння да галасавання.

20% назіральнікаў сутыкнуліся з псіхалагічным ціскам з боку выбарчых камісій.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках