4 траўня 2024, Субота, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў «аўкцыён смерці»: выратаваць лася не ўдалося (Фота)

75
У Менску прайшоў «аўкцыён смерці»: выратаваць лася не ўдалося (Фота)

Сёння ў выставачным павільёне «Белэкспа» на вул. Янкі Купалы стартавалі таргі, на якіх будуць прадаваць разавыя дазволы на здабычу жывёл.

Першы «аўкцыён смерці», як яго ахрысцілі эколагі, прайшоў за зачыненымі дзвярыма - удзельнікі не пажадалі, каб іх фатаграфавалі і здымалі на відэа, піша onliner.by.

Гэта быў адзін з некалькіх запланаваных аўкцыёнаў. Усяго ж на паляўнічай выставе выстаўлена 250 лотаў. Тур на лася каштуе ад 6,6 млн рублёў, стартавы кошт на разавы дазвол на здабычу казулі - 440 тыс., на дзіка да двух гадоў - 770 тыс., на дарослага кабана - 990 тыс.

На першых таргах «прадавалі» казулю, адзін з лотаў, распавялі прысутныя, сышоў за 800 тыс., адмяніць правядзенне аўкцыёну ў актывістаў не атрымалася. Зрэшты, мала хто верыў, што гуманная акцыя па «выратаванню» лася (гэта значыць забароне на правядзенне падобных шоў) завершыцца поспехам. Усё ж дзяржава, развіваючы паляўнічы бізнэс, мае цалкам канкрэтныя інтарэсы. Ды і паляўнічых у краіне ў сотні разоў больш, чым «зялёных».

«Так, дамагчыся адмены аўкцыёну нам не ўдалося. Тым не менш, мы разлічваем на рэакцыю міністэрстваў, куды перадалі петыцыю, - распавялі ў таварыстве «Зялёная сетка». - З мэтай выратавання жывёл было сабрана каля мільёна рублёў. Гэта мала, і гэтага не хопіць. Але грошы абавязкова накіруем на карысную справу».

У паляўнічых і чыноўнікаў ініцыятывы эколагаў выклікаюць смех...

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках