9 траўня 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты без права перамяшчэння

5
Журналісты без права перамяшчэння

Студэнт 4 курса факультэта журналістыкі БДУ Антон Сурапін пасля вызвалення з СІЗА КДБ застаецца ў Слуцку пад падпіскай аб нявыездзе.

З верасня ён павінен быў пачаць практыку на інтэрнэт-партале TUT.BY. Антон Сурапін паведаміў «Радыё Свабода» аб сваіх далейшых планах:

«Я яшчэ студэнт, мяне не выключылі і падстаў для выключэння няма. А практыка ўжо пачалася - з сённяшняга дня я павінен працаваць на інтэрнэт-партале TUT.BY. Каб гэтую практыку прайсці, мне трэба пераехаць у Менск. Для гэтага павінен знайсці кватэру, куды перавядуць падпіску аб нявыездзе. Такім чынам, падпіска павінна быць на менскай кватэры, ну і я буду жыць у Менску. Але кватэру знайсці вельмі складана. Калі гэта трэба было рабіць, я сядзеў, а абітурыенты, вядома, наляцелі, і цяпер варыянтаў зняць кватэру для студэнта ў Менску вельмі мала. Пакуль што ні аднаго варыянту не знайшоў, хоць манітору ўжо тыдзень».

Гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут, які таксама застаецца пад падпіскай аб нявыездзе па крымінальнай справе аб нібыта паклёпе на Лукашэнку, распавёў, што азначае для журналіста быць абмежаваным ў свабодзе перамяшчэння:

«Для журналіста падпіска аб нявыездзе - істотнае абмежаванне: няма магчымасці выехаць, каб зрабіць нейкі важны рэпартаж, наведаць месца падзеі або нейкага важнага здарэння. Натуральна, што гэта ўскладняе і абмяжоўвае працу. Тэарэтычна можна звярнуцца да следчага, каб атрымаць дазвол на выезд. Але ж вы разумееце, што гэтую меру стрымання наклалі з пэўнымі мэтамі, а яны звязаны не з нейкай крымінальнай справай, а менавіта з выкананнем службовых абавязкаў. Таму разлічваць, што следчы пагадзіцца на службовую паездку, было б наіўным. Тэарэтычна крымінальная справа, у сувязі з якой накладзеная падпіска аб нявыездзе, можа доўжыцца досыць доўга. Напрыклад, справа аб зніклых доўжыцца і па гэты дзень, і калі б хто-небудзь па ёй быў пад падпіскай аб нявыездзе, то ён бы заставаўся пад гэтай мерай стрымання пастаянна, так як абскардзіць яе з прававога пункту гледжання нельга. Таму гэта вельмі непрыемная з'ява, але што ж рабіць - у такой краіне жывем».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках