27 красавiка 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва замарозіла рахункі расейскіх чыноўнікаў-карупцыянераў

25
Літва замарозіла рахункі расейскіх чыноўнікаў-карупцыянераў

Улады Літвы заявілі, што замарозілі рахункі, звязаныя з крадзяжом сродкаў з дзяржаўнага бюджэту Расеі.

Пра іх у свой час заяўляў юрыст фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, паведамляе RFI.

Неўзабаве пасля таго, як Сяргей Магніцкі заявіў аб падатковым махлярстве на суму ў 230 мільёнаў даляраў, яго самога абвінавацілі і арыштавалі. У 2009 годзе Магніцкі памёр у маскоўскім следчым ізалятары, крымінальная справа супраць яго ў Расеі вядзецца і пасля ягонай смерці.

Грашовыя сродкі будуць правераны ў рамках пачатага ў Літве расследавання аб адмыванні грошай у афшорах высокапастаўленымі чыноўнікамі з Расеі, довады былі пададзеныя фондам Hermitage Capital Management, - паведамляе выданне Bloomberg Businessweek са спасылкай на пракурора Данатаса Пузінаса.

Акрамя Літвы, расследаванне ў справе аб адмыванні грошай пачата таксама і на Кіпры, у Латвіі, а ў Швайцарыі рахункі, звязаныя з бруднымі расейскімі грашыма, таксама былі замарожаныя яшчэ ў некалькіх банках краіны.

«Грашовыя сродкі зазвычай размяркоўваліся па рахунках некалькіх кампаній. Пасля пералічэння частка грошай вярталася на першапачатковы рахунак і затым пералічвалася новаму атрымальніку», - заявіў у інтэрв'ю Bloomberg Bussinessweek пракурор Данатас Пузінас.

Выпіскі з банкавых рахункаў, якія здолеў атрымаць фонд Hermitage Capital, паказалі, што вяртанне грошай было ўчыненае 26 снежня 2007 года на рахункі ў банкі Масквы, - паведамляе Bloomberg Bussinessweek. Як мінімум 134 млн даляраў з 230 хутка былі пералічаныя за мяжу.

Bloomberg Bussinessweek, спасылаючыся на пададзеныя справаздачы, паведамляе, што грашовыя сродкі былі часткамі пераведзеныя на рахункі ў банкі Малдовы, Кіпра, краін Балтыі, Ганконга і г.д. Уладальнікамі рахункаў значыліся кампаніі, змешчаныя ў Новай Зэландыі, на Сэйшэльскіх і Брытанскіх Віргінскіх выспах. Урэшце грошы асядалі на рахунках былога ўладальніка Універсальнага банка ашчадку (USB) Дзмітрыя Клюева або на рахунках былога мужа падатковай чыноўніцы Вольгі Сцяпанавай.

Аляксандр Перапялічны, грамадзянін Расеі, які жыў у Вялікабрытаніі і працаваў раней c Уладленам Сцяпанавым, у 2010 годзе падаў выпіскі з рахункаў у Швайцарыі былога мужа падатковай службоўкі. У лістападзе 2012 года 44-гадовы Аляксандр Перапялічны быў знойдзены мёртвым. Абставіны смерці высвятляе паліцыя Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках