26 красавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За фота з партрэтам Бяляцкага - штраф

10
За фота з партрэтам Бяляцкага - штраф

Наваполацкі актывіст Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў.

Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суда Пётр Леўчанок, які і пастанавіў, што фота з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках - гэта парушэнне заканадаўства аб вулічных масавых мерапрыемствах, піша ПЦ «Вясна».

«Я не спрачаўся. Пыталіся, ці фатаграфаваўся з партрэтам Бяляцкага, казаў - так, фатаграфаваўся. У знак салідарнасці з ім. А фатаграфіі размяшчаў у сеціве ў знак салідарнасці з гарадзенскімі праваабаронцамі, якіх 5 студзеня таксама аштрафавалі за такія ж фота ў інтэрнэце» , - распавёў Яўген Парчынскі, рэдактар мясцовага незалежнага сайта freeregion.info.

Адначасова з Яўгенам Парчынскім судзілі і наваполацкага актывіста, аргкамітэта для стварэння партыя БХД Сяргея Малашонка. Ягоную справу разглядала суддзя Зоя Балаболава - яна ж аштрафавала актывіста 9 кастрычніка мінулага года, калі Сяргей Малашонак быў затрыманы за спробу вывесіць расцяжку «Свабоду палітвязням!».

Суддзя задаволіла хадайніцтва актывіста на просьбу аб адвакаце і наступнае пасяджэнне прызначыла на 29 студзеня.

«Буду даказваць, што нашае фатаграфаванне - гэта не масавая грамадская акцыя. Мы рабілі гэта для сябе, і мы не спрабавалі прыцягнуць гэтым увагу грамадскасці. Інакш можна судзіць усіх, хто сфатаграфуецца ўжо не са здымкам Алеся Бяляцкага, а скажам, з выявай Аляксандра Лукашэнкі . А што тычыцца размяшчэння фатаграфій у інтэрнэце - дык гэта ўжо ніякі не доказ таго, што мы парушылі заканадаўства аб вулічных акцыях», - кажа Сяргей Малашонак.

У якасці доказаў ягонага правапарушэння суддзя разглядала фатаграфіі, зробленыя на ганку гарадскога аддзела міліцыі, і разам з Яўгенам Парчынскім – на ганку гарадскога суда. Абодва актывісты трымалі ў руках партрэты Алеся Бяляцкага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках