29 красавiка 2024, панядзелак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Бел-чырвона-белыя сцягі на ЧС па спартыўнай гімнастыцы

18

Чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы ў бельгійскім Антвэрпэне праходзіць пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі.

Ён адкрыўся 30 верасня. Як стала вядома charter97.org, на трыбунах Палаца спорту ў Антвэрпэне, дзе праходзіць турнір, у першы дзень былі заўважаныя і забароненыя ў Беларусі бел-чырвона-белыя сцягі. Такім чынам актывісты арганізацый «Офіс беларускай палітычнай эміграцыі ў ЕЗ» і «Беларуска-еўрапейскае аб'яднанне «Маладая Беларусь» падтрымалі спартсменаў з нашай краіны.

У складзе беларускай каманды на турніры - пяцёра прадстаўнікоў мужчынскай гімнастыкі, якія рыхтуюцца выступаць як у мнагаборстве, так і на асобных снарадах. Праграму мнагаборства (брусы, вольныя практыкаванні, кольцы, конь махі, апорны скачок, перакладзіна) пройдзе Андрэй Ліхавіцкі. Астатнія гімнасты будуць канкураваць з супернікамі на асобных снарадах. Аляксандр Царэвіч заяўлены для выступлення на брусах і на перакладзіне. Арцёма Быкава чакаюць спаборніцтвы на кольцах, перакладзіне і махі на кані. Павел Булаўскі паспаборнічае ў вольных практыкаваннях, на кольцах і ў апорным скачку. Васіль Міхаліцын рыхтаваў да чэмпіянату свету камбінацыі на брусах і махі на кані.

Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі да ліку прыярытэтных задач для мужчын на маючы адбыцца турнір ставіцца дэманстрацыя патэнцыялу для выступленняў на наступным чэмпіянаце 2014 года, які стане адборачным да Алімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

Бел-чырвона-белыя сцягі на ЧС па спартыўнай гімнастыцы
Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках