29 красавiка 2024, панядзелак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеля студэнта з ЗША ў Лондан «прыйшла» суровая руская зіма (Відэа)

1

У цэнтры брытанскай сталіцы выпаў снег: амерыканскі падарожнік рыхтуецца пакарыць Паўднёвы полюс.

У самым цэнтры Лондана з'явіўся маленькі кавалачак Антарктыды - са снежнымі гурбамі, ледзяным ветрам і адмоўнай тэмпературай паветра. І гэта не следства пагоднай анамаліі, а падрыхтоўка да рызыкоўнага падарожжа, якое задумаў 19-гадовы студэнт Паркер Лета, перадае НТВ.

Праз пару месяцаў ён збіраецца пешшу пакарыць Паўднёвы полюс. Дакладней, збіраецца прайсці 640 кіламетраў пры 70-градусным марозе і пры гэтым не памерці ад знясілення або абмаражэння. І ўсё гэта дзеля звання самага маладога пакарыцеля Антарктыды.

З юным паслядоўнікам Амундсена пазнаёміўся карэспандэнт НТВ Антон Вольскі. Брудны мокры снег, дзе-нідзе прабіваюцца зялёная траўка - усё гэта вельмі падобна на канец зімы ў Расеі, аднак менавіта так выглядае падрыхтоўка да ўнікальнай экспедыцыі.

Самы малады падарожнік - 19-гадовы Паркер Лета - рыхтуецца ўстанавіць новы сусветны рэкорд. Тынэйджар з Каліфорніі збіраецца пераадолець 640 кіламетраў за 22 дні, стаўшы не толькі самым маладым , але і самым хуткім пакарыцелем Антарктыкі.

Кожны дзень для дасягнення мэты Паркеру трэба будзе праходзіць на лыжах амаль марафонскую дыстанцыю - больш за 30 кіламетраў. Яго падарожжа ў прамым эфіры будуць трансляваць у Інтэрнэце. Спецыяльна для гэтага за ім будзе сачыць аўтамабіль са здымачнай групай, якой, зрэшты, забаронена набліжацца да падарожніка.

Паркер Лета, падарожнік: «Наогул, я не люблю холад, цяжка яго пераношу і не лічу сябе спартсменам. Таму падрыхтоўка да пераходу для мяне ўжо выпрабаванне».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках