29 красавiка 2024, панядзелак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое жыхароў Бабруйска напалі на таксіста

4
Двое жыхароў Бабруйска напалі на таксіста

За асабліва злоснае хуліганства супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя двое бабруйчан.

«У тры гадзіны ночы маладыя мужчыны пасля вясёлай папойкі вырашылі працягнуць банкет і адправіліся да месца прызначэння на таксі. Калі кіроўца высадзіў іх на вуліцы Менскай, то замест падзякі пасажыры сталі збіваць яго і душыць вяроўкай. Але таксіст, да здзіўлення тых, хто нападаў, быў не з нясмелага дзесятка і аказаў супраціўленне», - паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскай вобласці.

У момант бойкі міма праязджаў мясцовы жыхар, якога тое, што адбывалася, не пакінула абыякавым. Ён спыніў машыну і пабег на дапамогу. Разам з таксістам яны скруцілі крыўднікаў і выклікалі міліцыю.

Нарад патрульна-паставой службы міліцыі, які прыбыў на месца, затрымаў зламыснікаў. Бабруйскім міжраённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа. У адпаведнасці з заканадаўствам бабруйчанам можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках