28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя незвычайныя твары беларускіх кампаній

26

Прадстаўляем самыя арыгінальныя таварныя знакі, прыдуманыя айчыннымі спецыялістамі ў гэтым годзе.

Мільярд рублёў збіраецца выдаткаваць Беларуская чыгунка на правядзенне рэбрэндынгу кампаніі. Распрацоўку брэндбука давераць адабранай на тэндэры беларускай кампаніі. Cамые арыгінальныя таварныя знакі беларускіх кампаній вывучае «Завтра твоей страны».

Рэйтынг складзены на аснове афіцыйных бюлетэняў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі за 2013 год.

Немагчыма абыйсці ўвагай працы аўтараў таварных знакаў для двух мясаперапрацоўчых заводаў - «Трайпл-Вялес» («Мяснікоў») і Гродзенскі мясакамбінат («Амадэус»).

Аўтарам таварнага знака гомельскага рэстарана «Буржуй» (належыць кампаніі «Фамінвест-камплект») прадстаўнік дзелавой супольнасці бачыцца такім:

«Піўзавод «Аліварыя» выпускаў піва «Граф Чапскі» ў 1990-я гады. У 2013 годзе ў адным з бюлетэняў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці выявіўся такі малюнак графа Чапскага ад гэтага ж вытворцы:

У падобнай жа каляровай гаме прыдумаў таварны знак для свой прадукцыі вядомы магілёўскі бізнесмен Ігар Рачыцкі. Фірмовай літарай «R» цяпер можна маркіраваць газасілікатныя блокі, якія ён выпускае пад Магілёвам.

Цікавы падыход аўтараў, якія распрацавалі таварны знак для ПГУП «Супрацьпажарныя сістэмы».

Максіму Міхельсону належыць права на гэты таварны знак:

А самы вядомы беларускі вытворца моцнага алкаголю - завод «Менск-Крышталь» гатовы прапанаваць на рынак прадукцыю ў фармаце «два ў адным».

А як вы думаеце: ці варта траціць мільярд на тое, каб Беларуская чыгунка памяняла твар ва ўсім: ад візітоўкі супрацоўніка да вагона цягніка?

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках