29 красавiка 2024, панядзелак, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Байкот - адзіны спосаб барацьбы з шоў пад назвай «выбары»

45
Рымашэўскі: Байкот - адзіны спосаб барацьбы з шоў пад назвай «выбары»

Радыкальныя змены ў выбарчым заканадаўстве з'яўляюцца здзекам з беларускага народа.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, каментуючы сайту charter97.org новаўвядзенні беларускіх уладаў у Выбарчы кодэкс.

«Даўно вядома, што ў Беларусі выбараў няма. І «ліберальны падарунак», які зрабілі ўлады гэтай восенню, з'яўляецца яшчэ большым здзекам з беларускага народа, чым працэс, які яны называюць «выбарамі». Сутнасць рэчаў зводзіцца да некалькіх момантаў. Першы, цяпер балатавацца змогуць толькі карумпаваныя чыноўнікі і карумпаваныя набліжаныя да ўлады бізнесмены. Роўных магчымасцяў балатавацца ў простых людзей больш не будзе, таму што дзяржава не будзе фінансаваць іх перадвыбарчыя кампаніі. Таксама вядома, што не будзе магчымасці балатавацца і ў незалежнага бізнесу, бо не аднойчы ў яго бок гучалі пагрозы ад «галоўнага чыноўніка Беларусі», маўляў, калі вы пачнеце займацца палітыкай, то вас чакаюць рэпрэсіі», - падкрэсліў палітык.

Ён адзначыў, што другі момант заключаецца ў боязі байкоту з боку ўладаў.

«Забарона агітаваць за байкот - гэта забарона казаць праўду пра тое, што выбараў няма. Заклік да ігнаравання цыркавога шоў пад назвай «выбары» - адзіны эфектыўны спосаб барацьбы з імі. Трэці момант, зніжэнне прахаднога парога зроблена для таго, каб камісіям было прасцей здзяйсняць фальсіфікацыі. Гэта таксама звязана і з бояззю ўладаў перад байкотам. Гэты механізм быў вельмі эфектыўным. Нягледзячы на прапагандысцкія меры, кампанія байкоту 2012 года была паспяховай, таму што людзі на свае вочы бачылі пустыя ўчасткі. І ўсім было відавочна, што тое, што адбылося, не з'яўляецца легітымнымі выбарамі. Сутнасць гэтых змяненняў менавіта такая. Пакуль у краіне ёсць палітвязні, пакуль «выбары» адбываюцца ў такіх умовах, ужо сёння можна сказаць, што любыя вынікі так званых мясцовых «выбараў» «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» прызнае нелегітымнымі і незаконнымі. Падкрэслю, любыя, нягледзячы на тое, будзе прызначаны хто-небудзь з апазіцыі ў мясцовыя саветы ці не», - падсумаваў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, у выбарчае заканадаўства ўнесеныя змены, у сувязі з якімі ўведзеная забарона на байкот «выбараў», спыненае фінансаванне перадвыбарных кампаній кандыдатаў, а прахадны бар'ер у заканадаўчыя органы ўлады ў 50% адменены.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках