2 траўня 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў труцяць вадой з хлоркай

8
Менчукоў труцяць вадой з хлоркай

Пакуль у асобныя раёны сталіцы паступае пітная вада з паверхневай крыніцы, яе будуць абеззаражваць хлорам.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ва УП «Менскводаканал», такая вада праходзіць неабходную апрацоўку на ачышчальнай вадаправоднай станцыі, у тым ліку абеззаражанне вадкім хлорам.

- Гэта абавязковы тэхналагічны прыём, які забяспечвае эпідэмічную бяспеку пітной вады, - адзначыла намеснік дырэктара УП «Менскводаканал» Ала Карповіч. - Больш за 80% спажыванай пітной вады ў свеце хларыруецца, у тым ліку ў такіх гарадах, як Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Кіеў, Варшава, Берлін, Лондан. Больш эфектыўнага спосабу яшчэ не вынайшлі. Безумоўна, у спажыўцоў выклікае некаторую незадаволенасць пах і прысмак хлору. Але гэтая праблема вырашальная: у Менску рэалізуецца праграма па пераходзе на водазабеспячэнне толькі з падземных крыніц.

З паверхневай крыніцы - канала Вілейска-Менскай воднай сістэмы ажыццяўляецца водазабеспячэнне Фрунзенскага, Маскоўскага, Ленінскага і часткова Кастрычніцкага раёнаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках